Вы тут

"Іслач" выбіла "Шахцёр" з Кубка Беларусі

"Іслач" — "Шахцёр" / vk.com/fcshakhterby

"Іслач" выбіла салігорскі "Шахцёр" з футбольнага Кубка Беларусі. Гарнякі перамаглі ў хатнім паядынку 1/2 фіналу (1:0), але ў гасцях саступілі (0:2), розніца забітых і прапушчаных мячоў была не на іх карысць.

Абодва галы "Іслач" забіла ў другім тайме, вызначыліся Іван Дзібанга (68-я хвіліна) і Дзмітрый Юсаў (76-я).

У другім паўфінале Кубка Беларусі сустракаюцца "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ. У першым матчы барысаўчане выйгралі з лікам 4:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.