Вы тут

"Іслач" разграміла ў Гомелі "Спадарожнік"

"Іслач" вязе з Гомеля тры ачкі / @isloch

"Іслач" разграміла рэчыцкі "Спадарожнік" у чэмпіянаце краіны — 5:1 (3:0). Матч прайшоў у Гомелі.

У пятніцу стартаваў пяты тур першынства ў вышэйшай лізе. "Іслач" набрала 9 ачкоў і паднялася на другое месца. Лідар "Шахцёр" мае 12 ачкоў, ён згуляе ў суботу дома са "Славіяй".

"Віцебск" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 0:0.

Расклад 5-га тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.