Вы тут

Імя Аляксандра Буйнова знікла з афішы "Славянскага базару"

Аляксандр Буйноў / salvemusic.com.ua

З пераліку спевакоў, якія прымуць удзел у сёлетнім "Славянскім базары" ў Віцебску, знікла імя Аляксандра Буйнова. Расійскі артыст мусіў удзельнічаць як ва ўрачыстым адкрыцці, так і ў канцэрце "Залаты хіт" у ноч з 16 на 17 ліпеня.

На асабістым сайце Аляксандра Буйнова адзначаецца, што бліжэйшым час канцэрты не плануюцца.

Магчыма, прычына ў стане здароўя, піша TUT.by. Летась Буйноў перанёс аперацыю па выдаленні жоўцевага пухіра і таму прапусціў віцебскі фэст.

У верасні 2020 года Буйноў у ліку зорак беларускай і расійскай эстрады паўдзельнічаў у запісе песні "Каханую не аддаюць", якую ўлады Беларусі выкарысталі як ідэалагічны ролік. Дырэктарка Буйнова заявіла, што артыст не ведаў пра цытату Лукашэнкі і не падазраваў, што песня можа быць успрынятая як падтрымка палітыка.

Раней ад удзелу ў "Славянскім базары" адмовіліся гурт "Ронда" з фронтмэнам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян, украінская спявачка Maruv, беларускі спявак Антон Табала (Homie), расійская спявачка Наташа Каралёва, украінскія шоўмэны Цімур Мірашнічэнка і Андрэй Даманскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.