Імпарт смартфонаў з Казахстана ў Беларусь вырас амаль у 300 разоў

Мабільны тэлефон / pixabay.com
Мабільны тэлефон / pixabay.com

За першы квартал 2023 года прыкметна павялічыліся пастаўкі ў Беларусь з Казахстана смартфонаў і кампю'тараў, піша выданне LS. Паводле звестак Бюро нацыянальнай статыстыкі Казахстана, імпарт смартфонаў у Беларусь павялічыўся ў студзені-сакавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года ў 286 разоў. У першым квартале ў Беларусь паставілі 152 тысячы апаратаў. Пастаўкі камп'ютараў і ноўтбукаў выраслі ў 19,3 раза (1,1 тыс. шт.). А яшчэ прыкметна больш Казахстан пачаў прадаваць у Беларусь хлебабулачных вырабаў у 99,7 раза (1,3 тыс. тон). Пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у першым квартале прывезлі 84 машыны.

Але ў цэлым экспарт тавараў з Казахстана ў Беларусь з пачатку гэтага года скараціўся, прычым амаль у 16 разоў. Затое вырас аб'ём беларускага імпарту на 18,3%.

Нагадаем, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны многія сусветныя вытворцы заявілі пра сыход з рынкаў РФ і РБ. Акрамя таго, ЗША ўвялі санкцыі для паставак шэрагу тавараў бытавога прызначэння ў Беларусь і Расію, у тым ліку смартфонаў, даражэйшых за 300 долараў, цяпер трэба атрымліваць ліцэнзію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі