Вы тут

Іга Свёнтак стала першай ракеткай свету

Іга Свёнтак / twitter.com/WTA

20-гадовая польская тэнісістка Іга Свёнтак упершыню стала першай ракеткай свету. Напярэдадні яна выйграла турнір у Маямі.

Ранейшая першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці нядаўна аб'явіла пра завяршэнне спартыўнай кар'еры. Свёнтак была другой ў рэйтынгу. Сёлета яна выйграла тры турніры запар.

Арына Сабаленка ў абноўленым рэйтынгу займае 5-е месца, Вікторыя Азаранка — 17-е, а Аляксандра Сасновіч — 51-е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.