Вы тут

А хто там ідзе? Беларусы! Фантастычны мітынг у цэнтры Мінска (відэа)

Беларусы ідуць па Мінску / Еўрарадыё

16 жніўня ў Беларусі прайшлі самыя масавыя пратэстныя акцыі за ўсю гісторыю краіны. Цяпер ужо складана сказаць дакладна, за што / супраць чаго выступаюць людзі: лідара ў пратэстаў няма. Тэмы, якія аб'ядноўвалі пратэстоўцаў: сумленныя выбары, гвалт сілавікоў, абыякавасць уладаў, прамаганда ў дзяржаўных СМІ.

Мітынг у цэнтры Мінска сабраў блізу 400 тысяч чалавек. Дэманстранты сустрэліся ля Стэлы (там жа, дзе і тыдзень таму — 9 жніўня, у вечар пасля выбараў) і рушылі на плошчу Незалежнасці. Па дарозе яны крычалі "Трыбунал!", "Выпускай!" і іншыя слоганы апошніх дзён.

Вось як пратэстоўцы прайшліся маршам па цэнтры Мінска. Фантастыка! 

Таксама 16 жніўня масавыя пратэсты прайшлі на плошчах і ў цэнтрах усіх абласных цэнтраў. У Гомелі на флагшток на цэнтральнай плошчы Леніна павесілі БЧБ-сцяг! Пратэставалі і вялікія райцэнтры: Бабруйск, Пінск, Салігорск, Барысаў, Полацк, Жлобін — і невялікія: Жабінка, Хойнікі, Стоўбцы, Вілейка, Смалявічы...

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.