Вы тут

Хірурга Андрэя Любецкага пакінулі за кратамі на 2 месяцы

Андрэй Любецкі / Наша ніва

Хірург Андрэй Любецкі, пра затрыманне якога стала вядома 4 траўня, праз трое сутак не быў вызвалены. Яго пакінулі за кратамі на 2 месяцы, паведамляе тэлеграм-канал @menskrazam_info. Гэта пацвердзілі "Нашай ніве" сваякі лекара. Па якім артыкуле распачата крымінальная справа, невядома. У адваката падпіска аб неразгалошванні.

Нядаўна жонка Андрэя Любецкага доктар-стаматолаг Наталля Любецкая з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу. Раней на дзяржаўных тэлеканалах яе прадставілі "пасыльнай Ігара Макара",  тры дні яна правяла ў СІЗА КДБ. У красавіку Любецкі выказваў спадзяванне, што застанецца з сям'ёй у Беларусі, але выйшла інакш.

Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы Мінска. Летась ён валанцёрыў пад Акрэсціна. У кастрычніку 2020-га хірург правёў два дні за кратамі, быў аштрафаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.