Вы тут

Херсонскую вобласць "папросяць" уключыць у склад Расіі

Херсонскую вобласць хочуць уключыць у склад Расіі / Flickr

Акупацыйнае "кіраўніцтва" Херсонскай вобласці плануе звярнуцца да Уладзіміра Пуціна з заклікам уключыць рэгіён у склад Расіі, пішуць расійскія СМІ. 

Раней паведамлялася, што ў вобласці можа адбыцца рэферэндум, але, відаць, нават яго вырашылі не праводзіць.

Падчас акупацыі жыхары Херсона неаднаразова выходзілі на мірныя вулічныя акцыі пад лозунгам "Херсон — гэта Украіна!". Расійскія войскі жорстка разганялі гэтыя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.