Вы тут

Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі ў Будапешце аўстрыйцаў

Перамога ў таварыскім матчы / hockey.by

Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі ў Будапешце аўстрыйцаў — 5:1 (2:0, 3:0, 0:1). Гэта быў таварыскі матч. Дзве шайбы на рахунку Міхаіла Стэфановіча. Падрабязна пра паядынак — на сайце федэрацыі.

17 красавіка беларусы згуляюць з венграмі.

Дружына Міхаіла Захарава рыхтуецца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.