Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях "Віцязю"

Заўзятары спадзяюцца на плэй-оф / З архіву БЕЛТА

Хакеісты мінскага "Дынама" другі раз за тыдзень сустракаліся ў чэмпіянаце КХЛ з "Віцязем". Дома была перамога (5:4), а ў гасцях паражэнне — 1:3 (0:0, 1:2, 0:1). У Падольску была 1000 заўзятараў.

Захар Бардакоў адкрыў лік на 24-й хвіліне, на 36-й Аляксандр Дзергачоў зрабіў яго 2:0 на карысць гаспадароў пляцоўкі. Але ўжо на 38-й хвіліне канадскі легіянер Зак Мітчал закідвае першую шайбу мінчукоў. На жаль, яна стала і апошняй. У апошнія хвіліны дынамаўцы гулялі з пустой брамай, але выратаваць гульню не ўдалося, ды яшчэ прапусцілі трэцюю шайбу (вызначыўся той жа Бардакоў).

Гэта другое паражэнне запар. І "Дынама", і "Віцязь" змагаюцца за патрапленне ў плэй-оф, таму страты ачкоў адчувальныя (адрыў мінчукоў скараціўся да 5 ачкоў). Турнірную табліцу чэмпіянату КХЛ можна пабачыць тут.

7 лютага дынамаўцы гуляюць у гасцях з "Сочы", з адным з аўтсайдэраў Заходняй канферэнцыі.

Статыстыка матчу / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.