Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі першы матч плэй-оф

СКА — "Дынама" / twitter.com/hcSKA

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі першы матч плэй-оф Кубка Гагарына. У аўторак у гасцях яны саступілі піцерскаму СКА — 2:4 (1:0, 0:3, 1:1). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Паўла Варфаламеева і Кірыла Вароніна. Тэкставы анлайн і статыстыку можна паглядзець тут.

Армейцы выйграюць у серыі з лікам 1:0.

4 сакавіка каманды зноў згуляюць у Санкт-Пецярбургу.

Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.