Хакеісты мінскага "Дынама" прапусцілі дзве шайбы ў пустую браму за 21 секунду

Хакеісты мінскага "Дынама" прапусцілі дзве шайбы ў пустую браму за 21 секунду

Хакеісты мінскага "Дынама" прапусцілі ад уфімскага клуба "Салават Юлаеў" дзве шайбы ў пустую браму. 23 лютага дынамаўцы прайгралі таварыскі паядынак з лікам 3:6 (2:2, 0:1, 1:3). У мінчукоў дзве шайбы закінуў Маціяс Тэдэнбю, адну — Павел Варфаламееў.

Яшчэ на 46-й хвіліне лік быў нічыйны 3:3. Аднак госці рэалізавалі большасць. На апошняй хвіліне "Дынама" замяніла брамніка і гуляла 6х5. Аднак зраўняць лік не ўдалося, а вось прапусцілі за 21 секунду адразу дзве шайбы.

Прэс-служба мінскага "Дынама" піша, што гэта была "добрая праверка перад стартам плэй-оф". Першая гульня з СКА пройдзе 2 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі