Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі СКА — 2:1

Мінскае "Дынама" выйграла ў СКА / прэс-служба ХК "Дынама-Мінск"

8 сакавіка хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ прымалі на сваёй пляцоўцы СКА з Санкт-Пецярбурга. Лік у дуэлі паміж клубамі ідзе да чатырох перамог, і армейцы ўжо тры разы выйгралі ў "зуброў". Кожная сустрэча можа завяршыцца для "Дынама" вылетам з плэй-оф КХЛ. 

Дынамаўцы сёння атрымалі першую перамогу над СКА — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Шайбы ў зуброў забілі Арцём Дзямкоў і Дзяніс Масалёў. Пераможная шайба выклікала шмат пытанняў, суддзі доўга разглядалі яе на відэапаўторы, але ўрэшце залічылі. 

Наступны матч паміж камандамі пройдзе 10 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.