Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу ў Рызе

Падчас матчу ў Рызе / twitter.com/hcdinamoriga

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ атрымалі валявую перамогу ў Рызе над мясцовымі дынамаўцамі — 2:1 (0:0, 0:1, 2:0). Дзяніс Паршын на 26-й хвіліне вывеў гаспадароў пляцоўкі наперад. Ілля Салаўёў зраўняў лік на 45-й хвіліне, а на 49-й пераможную шайбу закінуў Роб Клінкхамер.

Гэта быў перадапошні матч мінчукоў у першынстве, апошні паядынак яны правядуць 27 лютага ў гасцях са СКА.

Мінскае "Дынама" датэрмінова заваявала пуцёўку ў плэй-оф і гарантавала, як мінімум, 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.