Вы тут

Гурт VAL сёння правядзе анлайн-канцэрт

VAL / euroradio.pl

Гурт VAL сёння правядзе анлайн-канцэрт. Глядзець яго можна будзе на YouTube а 20-й. 

Гурт быў абраны прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні", але ж праз іх грамадзянскую пазіцыю БТ скасавала кантракт.

“Мы не маглі застацца абыякавымі да гвалту і несправядлівасці, якія захліснулі Беларусь. Мы зрабілі свой выбар. А БТ — свой. Мы заўсёды будзем разам з нашымі слухачамі!” —  кажа салістка Валерыя Грыбусава.

Як заяўляе Фонд культурнай салідарнасці, у VAL застаюцца шанцы паўдзельнічаць у "Еўрабачанні". Калі Еўрапейскі вяшчальны саюз пазбавіць БТ права выбіраць прадстаўніка краіны на конкурс, яны могуць паехаць у Ратэрдам, як пераможцы леташняга адбору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.