Вы тут

Гурт "Крама" прэзентаваў кліп "Дапіў віно" з Пугачам, Дудзінскім і Памідоравым

"Крама" прэзентавала новы кліп "Дапіў віно" / кадр з відэа

Гурт "Крама" прэзентаваў на Youtube кліп на песню "Дапіў віно". Гэта песня з новага альбома "Зацьменны блюз".

У здымках кліпа ўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.

Песня "Дапіў віно" ўвайшла ў новы, дзявяты альбом гурта — "Зацьменны блюз". Ён з'явіцца на ўсіх лічбавых пляцоўках 12 траўня. Увечары таго ж дня гурт прэзентуе альбом вялікім анлайн-канцэртам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.