Вы тут

Гурт J:МОРС, які не ўпусцілі ва Украіну, запісаў відэазварот

Гурт J:МОРС / vk.com/jmorsmusic

Гурт J:МОРС, які не ўпусцілі з Беларусі ва Украіну, запісаў відэазварот. "Усё складана... Мы доўга спрабавалі. Цяпер вярнуліся ў Беларусь, — кажа ў ім лідар гурта Уладзімір Пугач. — Я ўпэўнены, што ў нас атрымаецца сыграць гэты канцэрт крыху пазней".

Канцэрт мусіў адбыцца ў Кіеве 14 лютага.

Пугач падзякаваў за "фенаменальную, фантастычную падтрымку", якую адчуў у гэтай сітуацыі J:МОРС.

"Кіеў, мы яшчэ абавязкова сустрэнемся!напісалі музыкі ў сваім тэлеграм-канале. — ...Збярэмся з сіламі і будзем планаваць новы канцэрт, які, верым, абавязкова адбудзецца. Ужо хутка паведамім пра новую дату!".

Беларусы сутыкнуліся з праблемамі ва ўездзе ва Украіну ў апошнія дні. Сярод іншых адмову ва ўездзе атрымаў блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў. Мяркуецца, што ўкраінцы не ўпускаюць у сваю краіну мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Але абмежаванне часовае — на час беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.