Гурт J:MOPC апублікаваў у Telegram свой новы альбом "Здравствуй"

Гурт J:MOPC апублікаваў у Telegram свой новы альбом "Здравствуй"

Гурт J:MOPC апублікаваў свой новы альбом "Здравствуй" проста ў сваім Telegram-канале. Там яго можна бясплатна паслухаць і спампаваць. Гэта хіба што першы тэлеграм-альбом.

"Так мы выказваем салідарнасць са СМІ, многія з якіх сёння вымушаныя вяшчаць выключна ў тэлеграме. А мы, як партызаны, чытаем і ствараем навіны, зноў і зноў праходзячы праз адчай, страх, гнеў і надзею, штодня пражываем маленькае жыццё", — каментуе Уладзімір Пугач.

Раней Пугач падтрымаў "Народны ультыматум" і агульнанацыянальны страйк. Ён быў сярод дзеячаў культуры, якія запісалі адпаведны відэазварот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі