Гумкалідор для “мобікаў” з Беларусі: ці будзе ён — стрым з Лявончыкам

Аляксей Лявончык / Еўрарадыё

Ва ўмовах, калі “рэгіянальны канфлікт” можа перарасці ў поўнамаштабную ядзерную вайну, разбірацца ў сартах агрэсараў і суагрэсараў ні ў кога на Захадзе няма ні жадання, ні натхнення. Менавіта таму спробы давесці, што “Лукашэнка не роўна беларусы”, не заўсёды спрацоўваюць. 
 
Ці магчыма пасля заяў Лукашэнкі пра ўдзел Беларусі ў расійскай акупацыі ва Украіне спадзявацца на добрае стаўленне да беларусаў на Захадзе? Санкцыі — як яны працуюць і ці прывядуць да вызвалення палітвязняў? Дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям — як сёння працуюць фонды салідарнасці і дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.