Вы тут

ГУБАЗіК затрымаў на Брэстчыне групу анархістаў

Затрыманне анархіста / Скрыншот з відэа МУС

ГУБАЗіК затрымаў на Брэстчыне групу з сямі анархістаў, якая ўваходзіла ў "міжнародную злачынную арганізацыю" пад назвай "Рэвалюцыйнае дзеянне", паведамляе прэс-служба МУС. Усе затрыманыя з'яўляюцца жыхарамі Брэсцкай вобласці, ім ад 16 да 35 гадоў. Па звестках міліцыі, маладыя людзі з 2016 года ўдзельнічалі ў вулічных акцыях, у тым ліку ў падзеях жніўня 2020-га на Брэстчыне і ў Мінску. Затрыманыя праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе.

Сцвярджаецца, што паўтара дзясятка анархістаў з Брэсцкай і Мінскай абласцей хаваюцца ў Польшчы і ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.