Вы тут

Групоўка "Людажэр" кажа пра сваё аўтарства гісторыі са згвалтаванай беларускай

Перапіска, апублікаваная групоўкай "Людажэр"

Групоўка "Людажэр" заявіла, што гэта яна сфабрыкавала і ўкінула ў шведскія СМІ гісторыю са згвалтаваннем беларускай дзяўчыны падчас жнівеньскіх пратэстаў. Уся гісторыя называецца выдумкай, мэта яе — паздзекавацца з журналістаў. Раней у "Людажэра" пару разоў атрымлівалася падмануць беларускія СМІ.

Гісторыя гвалту над Хрысцінай (імя прыдуманае) была апублікаваная на сайце шведскай газеты ETC.se. Яна ад пачатку выклікала сумневы: апісаныя там дзеянні сілавікоў былі занадта жорсткімі нават для першых дзён пасля выбараў, не было апублікавана ніводнага фотадоказу. Але Андрэас Густаўсан, галоўны рэдактар ETC.se, запэўніў Еўрарадыё, што асабіста размаўляў з дзяўчынай — хаця і толькі анлайн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.