Грамадзян ЗША заклікалі неадкладна пакінуць Расію

Чарга аўтамабіляў на расійскай мяжы / reuters.com

Амерыканская амбасада ў Маскве заклікала грамадзян ЗША неадкладна пакінуць Расію. У паведамленні гаворыцца пра тое, што "грамадзяне ЗША павінны адмовіцца ад паездак у Расію, а тыя, хто пражывае або падарожнічае цяпер у Расіі, павінны неадкладна пакінуць краіну, пакуль застаюцца абмежаваныя магчымасці для выезду на прыватнай аснове".

Такі крок звязваецца з аб'яўленнем мабілізацыі ў РФ і магчымасцю прызыву асоб з двайным грамадзянствам.

Раней Балгарыя, Польшча і Эстонія папрасілі сваіх грамадзян пакінуць тэрыторыю РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.