Актрыса, супрацоўніца ЦУМа: што вядома пра затрыманую грамадзянку Расіі

Вера Цвікевіч / Vk.com
Вера Цвікевіч / Vk.com

"Мне патэлефанавалі і паведамілі, што сястру забралі на Акрэсціна па артыкуле 342, і больш нічога не сказалі", — расказвае Еўрарадыё сястра 29-гадовай затрыманай грамадзянкі Расіі Веры Цвікевіч.

Пра само затрыманне сваякам нічога не вядома. Раніцай 27 студзеня дзяўчына пайшла на працу ў ЦУМ, куды ўладкавалася на гэтым тыдні на пасаду прадаўца-кансультанта, потым сувязі з ёй не было.

У жніўні 2020 года "Комсомольская правда" апублікавала Верына фота на першай паласе. На ім дзяўчына ў чырвонай сукенцы паказаная на фоне беларускіх сілавікоў, якія ахоўвалі мінскую Стэлу ў часе мірнага маршу. Па словах сваячкі, у сям'і вельмі перажывалі за падзеі, якія адбываліся ў той час.

Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Вера на маршы / скрыншот газеты

"Мая сястра жыве ў Беларусі з 2014 года, — працягвае суразмоўніца Еўрарадыё. — Колькі часу жыла ў Мінску, потым пераехала ў Слонім, бліжэй да радні. Там грала ў Слонімскім тэатры, была актрысай. Потым зноў надумала вярнуцца ў Мінск і апошнія пару гадоў жыла там.

У гэтым месяцы ёй трэба было падаўжаць від на жыхарства. Здала адбіткі пальцаў, зрабіла новае фота і на мінулым тыдні атрымала дакумент. Мне здаецца, што менавіта праз від на жыхарства яе і знайшлі. Іншых думак проста няма".

Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Вера з сабакам / Vk.com
Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Вера / Vk.com

Марыла жыць у Беларусі

Верыны дзед і баба родам з Беларусі, але калі яе тата быў маленькі, яны паехалі ў Мурманск на заробкі. Дзед хадзіў у мора. Выйшаўшы на пенсію, старэйшае пакаленне вярнулася на радзіму. Сёстры кожнае лета праводзілі ў іх у вёсцы і марылі, што аднойчы таксама будуць жыць у Беларусі.

Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Родныя мясціны / Vk.com
Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Веру затрымалі па крымінальным артыкуле / Vk.com

У Мурманску Вера адвучылася на культуролага. Потым мара спраўдзілася: яна пераехала ў Мінск і запісалася на курсы па акцёрскім майстэрстве. Пазней дзяўчыну прынялі ў Слонімскі тэатр, дзе яна грала ў некалькіх спектаклях. Калі сястра ўбачыла Веру ўпершыню на сцэне, яна заплакала. Гэта была ваенная драма па п'есе Аляксея Дударава "Не пакідай мяне". Потым Вера паступіла на "акцёрскі" ў Мінск, але, правучыўшыся год, як і многія студэнты ў 2020-м, забрала свае дакументы.

Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
У ролі Насцечкі ў спектаклі "Бяда ад пяшчотнага сэрца" / slonimteatr.by
Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
На сцэне Слонімскага тэатра / slonimteatr.by
Актриса, работница ЦУМа: что известно про задержанную гражданку России
Актрыса Вера Цвікевіч / slonimteatr.by

Цяпер сваякі з Расіі спрабуюць звязацца з консулам, а таксама даведацца, чаму Веру затрымалі па крымінальным артыкуле, які прадугледжвае "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Сястра вельмі перажывае за яе здароўе. У Веры праблемы з нервовай сістэмай: яна п'е антыдэпрэсанты і ў яе здараюцца панічныя атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі