Год ад затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў: абмяркоўваем з Максам Баграцовым

Год ад затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў: абмяркоўваем з Максам Баграцовым

Год таму, раніцай 18 чэрвеня 2020-га, былі затрыманыя Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Увечары таго дня жыхары Мінска ўпершыню выйшлі на масавую акцыю пратэсту. Ланцуг салідарнасці з затрыманымі палітыкамі расцягнуўся ад Плошчы Якуба Коласа, дзе праходзіў апошні дазволены пікет па зборы подпісаў, да чыгуначнага вакзала. Амаль на 4 км.

Роўна год Віктар і Эдуард Бабарыкі правялі за кратамі. За што? Улады шмат разоў спрабавалі патлумачыць. Але абарона Віктара Бабарыкі настойвае: ніякага ўцямна сфармуляванага абвінавачвання ў матэрыялах справы няма. Суд над Эдуардам Бабарыкам дагэтуль не пачаўся.

Як затрыманне Бабарыкаў змяніла Беларусь? Што было б, калі б 18 чэрвеня 2020-га палітыкі засталіся на волі? А калі б Віктару і Эдуарду Бабарыкам дазволілі выехаць з Беларусі? Абмяркоўваем гэта з прадстаўніком выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, сябрам Асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максам Баграцовым і прэс-сакратаром штаба Бабарыкі Глебам Германчуком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі