Гісторыка Краўцэвіча аштрафавалі на 10 базавых — 270 рублёў

Гісторыка Краўцэвіча аштрафавалі на 10 базавых — 270 рублёў

У Гродна прайшоў суд па справе Алеся Краўцэвіча. Доктара гістарычных навук затрымалі на Маршы "Народны ультыматум" у Гродне 25 кастрычніка. Тры дні ён правёў у ізалятары. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі гісторык аштрафаваны на 270 рублёў — 10 базавых велічыняў.

— Я не бачыла, як яго затрымлівалі. Мы разам стаялі ў счэпцы, пасля крыху адышлі — і якраз на нас пайшоў АМАП са шчытамі. Пачалася мітусня, я мужа спачатку бачыла, а пасля ён знік. Мы дамовіліся, калі што, сустрэцца каля машыны. Я чакала яго паўтары гадзіны і пасля ўжо паехала ў РАУС, — расказала Еўрарадыё жонка гісторыка Таццяна.

Усяго ў Гродна ў нядзелю на маршы было затрымана каля 80 чалавек. Усяго па краіне — 523 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі