Геяў не існуе: у Расіі рыхтуюць поўны бан на тэму ЛГБТ

Расійскія дэпутаты вераць у прынцып "не бачу — значыць, не існуе" / ілюстрацыя​ BBC

Расійскія дэпутаты ўсё лета нястомна працуюць на карысць радзімы: рыхтуюць адразу некалькі законапраектаў аб "забароне ЛГБТ-прапаганды". У адрозненне ад папярэдняга закона, цяпер забарона не будзе абмежавана ўзростам. Як піша BBC, у найбліжэйшыя месяцы ў РФ з'явіцца новы закон, які перашкодзіць рэпрэзентацыі ЛГБТ-тэматыкі ў кіно, літаратуры і медыя.

 

"Патрыётаў" спалохалі піянеры

Гучны скандал разгарэўся праз папулярнасць рамана "Лета ў піянерскім гальштуку". Гэтую кнігу, якая расказвае пра каханне двух хлопчыкаў-падлеткаў, піянера і важатага ў савецкім лагеры, ужо выдалі накладам у 200 тысяч асобнікаў — гіганцкім для расійскага рынку.

"Хаваць не буду, я б усю вашу кантору спаліў бы, пакуль вы дома спіце", — напісаў "патрыятычны" пісьменнік Захар Прылепін на адрас выдавецтва Popcorn Books, якое выдала гэты раман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.