Вы тут

Генштаб Украіны: у Беларусі да аховы мяжы прыцягнулі спецназ унутраных войскаў

Байцы ўнутраных войскаў на трэніроўцы ў лесе / БЕЛТА

У Беларусі да аховы мяжы з Украінай прыцягнулі спецназ унутраных войскаў. Украінская разведка мае пацверджаныя даныя па Гомельскай вобласці. Пра гэта ў ранішняй зводцы 10 чэрвеня паведамляе Генштаб Украіны.

Дагэтуль беларускім памежнікам ахоўваць мяжу дапамагалі падраздзяленні Узброеных сіл.

Напярэдадні Генштаб Украіны паведаміў, што ў нашай краіне "актывізаваўся працэс фармавання так званага "народнага апалчэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.