Генштаб Украіны: у Беларусі актывізавалі працэс фармавання "народнага апалчэння"

Генштаб Украіны: у Беларусі актывізавалі працэс фармавання "народнага апалчэння"

У Беларусі "актывізаваўся працэс фармавання так званага "народнага апалчэння". Пра гэта ў чацвер заявіў Генштаб Украіны. Сцвярджаецца, што ў ваенкаматах "праводзяцца зборы з мясцовымі жыхарамі з мэтай тлумачэння неабходнасці стварэння".

Пра тое, што ў Беларусі будзе створана "народнае апалчэнне", па выніках нарады 26 траўня ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён не стаў тлумачыць, чым "народнае апалчэнне" будзе адрознівацца ад ужо існуючых войскаў тэрытарыяльнай абароны. Праз некалькі дзён Лукашэнка расказаў, што гэта мусяць быць групы з прыкладна 50 чалавек пры кожным сельсавеце. Іх удзельнікаў трэба будзе навучыць валоданню асноўнай зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі