Генпракурор: той, хто падняў руку на сілавіка, падымае руку на дзяржаву

Генпракурор: той, хто падняў руку на сілавіка, падымае руку на дзяржаву

У суды Беларусі накіравана 259 спраў па "масавых беспарадках" у адносінах 309 асоб. З іх 141 крымінальная справа ўжо разгледжана. Большасць атрымалі "максімальнае пакаранне", паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

"Гэта пазіцыя, гэта права пракурора. Мы гэтае права заяўляем і яго рэалізуем, — кажа генпракурор Андрэй Швед. — Той, хто падняў руку на службовую асобу праваахоўнага органа... падымае руку на дзяржаву, і дзяржава проста абавязана рэагаваць на гэтыя выклікі".

Па словах Шведа, судамі разгледжана ўжо больш за 200 крымінальных спраў, распачатых у дачыненні пратэстоўцаў. Пры гэтым ён нічога не сказаў пра адсутнасць крымінальных спраў у дачыненні сілавікоў, якія перавышалі свае паўнамоцтвы — збівалі, катавалі затрыманых на мірных акцыях пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі