Генпракурор патлумачыў, чаму па амністыі не вызваляць беларускіх палітвязняў

Чакаецца, што амністыя закране 8,5 тысячы чалавек / БЕЛТА
Чакаецца, што амністыя закране 8,5 тысячы чалавек / БЕЛТА

Генпракурор Андрэй Швед патлумачыў, чаму па анансаванай амністыі не вызваляць беларускіх палітвязняў. Па яго версіі, гэта "асобы, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". Швед кажа, што такія людзі "ўяўляюць вялікую небяспеку для навакольных, бо яны замахваюцца на асновы канстытуцыйнага ладу і нармальнае жыццё грамадства". Таму пад амністыю яны не трапяць.

На сённяшні дзень у Беларусі 1344 палітвязні. Гэта толькі афіцыйна прызнаныя праваабаронцамі.

Праект закона "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства" Палата прадстаўнікоў разгледзіць у пачатку лістапада. Чакаецца, што амністыя закране 8,5 тысячы чалавек. Папярэдняя амністыя была аб'яўлена вясной 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі