Генпракурор: летась у Беларусі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту

Генпракурор: летась у Беларусі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту

Падзеі лета-восені 2020 года генпракурор Андрэй Швед назваў спробай дзяржаўнага перавароту. Такая характарыстыка прагучала на яго сустрэчы з работнікамі фабрыкі "Камунарка". 

"Па сутнасці справы, у мінулым годзе, і гэта бясспрэчны факт, была спроба дзяржаўнага перавароту. Па-іншаму гэта назваць нельга. Да нас ужылася Тэхналогія каляровай рэвалюцыі. Прычым дастаткова такая радыкальная форма. Гэта быў беспрэцэдэнтны ціск. Але ў цэлым сістэма, у тым ліку праваахоўная, паказала стойкасць і жыццяздольнасць", — перадае БЕЛТА словы генпракурора.

Дарэчы, у Беларусі не было пачата ніводнай справы за спробу дзяржаўнага перавароту. Дагэтуль былі справы толькі за масавыя беспарадкі і дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Словы Андрэя Шведа могуць быць як проста спробай запалохаць, так і сведчаннем падрыхтоўкі крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі