Генпракурор анансаваў суды над пратэстоўцамі "ў бліжэйшыя некалькі месяцаў"

Генпракурор анансаваў суды над пратэстоўцамі "ў бліжэйшыя некалькі месяцаў"

Генпракурор Андрэй Швед выказаўся наконт пратэстаў, якія другі месяц праходзяць у Беларусі. "Усе вінаватыя будуць пакараныя рана ці позна, цытуе яго словы БЕЛТА. — Ніводны блогер, ніводная асоба, якая ўчыніла злачынства не толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не сыдзе ад адказнасці".

Па словах Шведа, "вядзецца вельмі актыўная праца па выяўленні такіх асоб і прыцягненні іх да адказнасці".

Генпракурор анансаваў адкрыты судовы разгляд шэрагу крымінальных спраў "у бліжэйшыя некалькі месяцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі