Генерал-маёр Кароль: авіяцыя NATO можа адпрацоўваць удары па Беларусі і Расіі

Генерал-маёр Кароль: авіяцыя NATO можа адпрацоўваць удары па Беларусі і Расіі

Першы намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Кароль у эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ заявіў пра "актывізацыю NATO". "Штотыдзень мы фіксуем да 30 палётаў разведвальнай авіяцыі краін NATO, — кажа Кароль. — Прычым задзейнічаны ўвесь арсенал авіяцыі... На жаль, сталі пачашчацца дэманстратыўныя палёты стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі NATO, менавіта ЗША. У бягучым годзе здзейснена на сумежнай тэрыторыі ўжо 9 такіх палётаў".

І далей генерал падкрэсліў: "З вялікай доляй верагоднасці можна сказаць,  што падчас гэтых дэманстратыўных палётаў у тым ліку адпрацоўваюцца варыянты нанясення ўдараў як па Рэспубліцы Беларусь, так і па Расійскай Федэрацыі".

Паводле яго слоў, адбываецца праверка гатоўнасці беларускага войска абараніцца ад "агрэсіі". "І мы гатовыя", — дадаў ён. У той жа час прадстаўнік Генштаба сказаў: "Непасрэднай падрыхтоўкі мы пакуль не назіраем".

З Мінску рэгулярна чутны заявы пра пагрозу з боку NATO. Пры гэтым у Паўночнаатлантычным блоку гэта адмаўляюць, там кажуць пра пагрозу Беларусі з боку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі