Вы тут

Гендырэктарам Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўпершыню стане жанчына

Нгозі Аканджа-Івеала / Reuters

Гендырэктарам Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўпершыню стане жанчына — Нгозі Аканджа-Івеала з Нігерыі. Яна заступае на пасаду 1 сакавіка і будзе яе займаць да жніўня 2025 года, паведамляе прэс-служба СГА.

Нгозі Аканджа-Івеала стане і першым прадстаўніком Афрыкі на пасадзе гендырэктара арганізацыі. Яна — эканаміст, скончыла Гарвард, 25 гадоў прапрацавала ў Сусветным банку, была кіруючым дырэктарам, некалькі гадоў займала пасаду міністра фінансаў Нігерыі. Аканджа-Івеала мае і амерыканскае грамадзянства. Яе кандыдатуру падтрымала каманда прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Нгозі Аканджа-Івеала збіраецца засяродзіцца на барацьбе з наступствамі пандэміі каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.