"Гарачым запахла" — Лукашэнка пра высакосны год і войны вакол ЕАЭС

Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мясніковіч / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мясніковіч / БЕЛТА​

Вакол Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) ідзе адразу некалькі войнаў: эканамічная, дыпламатычная, "ужо і гарачым запахла", заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

"Такога, напэўна, і вы не памятаеце года, як гэты 20-ы год, высакосны. Вельмі цяжкі год, але ці тое яшчэ будзе. Адна справа абваліцца — эканоміка ўся павалілася ў свеце, і нас гэта закранула прыстойна... Выхад з гэтай сітуацыі будзе вельмі цяжкі", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, вакол ЕАЭС ідзе супрацьстаянне.

"Фактычна ідзе непрыхаваная эканамічная вайна з пераходам на не проста дыпламатычную эліту ў сродках масавай інфармацыі, але ўжо і гарачым запахла. Я прыводзіў зусім нядаўна гэтыя факты: замашкі асобных нашых суседзяў пад прыкрыццём асобных неслабых дзяржаў і іх мэты", — сказаў Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

У канцы мінулага тыдня падчас паездкі ў 6-ю клінічную бальніцу ён зачытаў лекарам зводкі перахопленых, паводле яго слоў, перамоваў вышэйшых еўрапейскіх чыноўнікаў. Пазней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што ў ягоных "перахопленых размовах" з нямецкім калегам Хайка Маасам не гучала слоў, якія цытаваў Лукашэнка.

Лукашэнка на сустрэчы з Мясніковічам у панядзелак таксама казаў пра тое, якія пытанні плануецца абмеркаваць на пасяджэнні ЕАЭС 11 снежня. Адно з іх тычыцца балючай для Беларусі тэмы цэнаў на газ.

"Мы дамаўляліся пра тое, што нарэшце вырашым праблему адзіных рынкаў, перш за ўсё прыроднага газу. Адзінае пытанне, якое не ўзгодненае, — гэта справядлівая цана на тарыфы па транспартоўцы газу", — сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі