Ганна Лукашэнка замяшаная ў афёру амаль на 200 мільёнаў долараў

Ганна Лукашэнка і яе "бізнес" / t.me/Belarus_Files
Ганна Лукашэнка і яе "бізнес" / t.me/Belarus_Files

Ганна Лукашэнка замяшаная ў афёру амаль на 200 мільёнаў долараў. З'явілася расследаванне пра дзейнасць жонкі сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя. Яна ніколі не трапляла пад заходнія санкцыі, піша @Belarus_Files.

Высветлілася, што Ганна Лукашэнка арганізавала цэлы "картэль" з прыватных кампаній жонак топ-менеджараў гандлёвага Дома БелАЗ, манапольнага дзяржаўнага дылера жодзінскай тэхнікі. Але для перапродажу тэхнікі ў Расію дзярждылер выбіраў кампаніі, якія належаць "правільным" людзям. За чатыры гады фірмы гэтых функцыянераў і іх жонак зарабілі на перапродажы БелАЗаў амаль $200 мільёнаў (гэта параўнальна з прыбыткам самога БелАЗа). Палову гэтай сумы яны выплацілі сабе дывідэндамі. Гэтыя атрыманыя сродкі забяспечылі Ганне Лукашэнку, яе мужу і яе сяброўкам раскошнае жыццё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі