Гамельчукі звязваюць ператрус з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

8 красавіка ў Грамадска-палітычным цэнтры Гомеля адбыўся ператрус. Падставай для яго нібыта стала тое, што з IP-адраса, зарэгістраванага на Палескай, 52 (адрас цэнтра), быў дасланы ролік парнаграфічнага зместу. Яго атрымальнік напісаў скаргу ў міліцыю, і там пачалі крымінальную справу.

Па словах гомельскага актывіста Васіля Палякова, супрацоўнікі міліцыі забралі з офіса 4 сістэмныя блокі ад камп'ютараў і плануюць правесці іх экспертызу. У каментары Еўрарадыё Палякоў выказаў меркаванне, што ператрус звязаны з падрыхтоўкай прэзідэнцкай кампаніі альбо з'яўляецца водгукам уладаў на актыўную дзейнасць цэнтру:

Палякоў: "Хутчэй за ўсё яны спрабуюць цяпер крыху папсаваць умовы для працы. А па-другое, апошнім часам мы пісалі вельмі шмат скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека, таксама займаліся праблемай смяротнага пакарання, у першую чаргу Леанід Судаленка. Магчыма, гэта выклікала незадаволенасць з іх боку, і яны вырашылі крыху папалохаць".

Таксама міліцыя цікавіцца і праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які цяпер у ад'ездзе. Ператрус прайшоў і на яго кватэры.

Вядома, што ў Грамадска-палітычным цэнтры арэндуюць памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў.

Фота Васіля Палякова — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі