Вы тут

Галоўрэду Intex-press вынеслі папярэджанне пракурора за інтэрв'ю з Ціханоўскай

Уладзімір Янукевіч / baj.by

Галоўны рэдактар баранавіцкага выдання Intex-press Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне ад Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Інтэрв'ю выйшла ў газеце 14 красавіка. І ў той жа дзень галоўрэда тэлефонным званком запрасілі на сустрэчу ў пракуратуру на раніцу 15 красавіка. Калі ён прыйшоў, пракурор Аляксандр Карлюк зачытаў яму папярэджанне.

У дакуменце гаварылася, што Intex-press апублікаваў інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, "якая хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу". Гаварылася, што на Ціханоўскую пачаты шэраг крымінальных спраў і што яна выступае ад імя Каардынацыйнай рады, "якая з'яўляецца экстрэмісцкім фармаваннем".

"На жаль, мне не было растлумачана, якія менавіта словы ў інтэрв'ю парушылі, на думку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, дзеючае заканадаўства. Мы расцэньваем гэтае папярэджанне як ціск на свабоду слова і будзем абскарджваць у пракуратуры Брэсцкай вобласці", — заявіў Янукевіч у каментары БАЖ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.