Галоўным трэнерам БАТЭ можа стаць Ігар Крывушэнка?

Галоўным трэнерам БАТЭ можа стаць Ігар Крывушэнка. Па звестках "Трыбуны", з ім ужо сустракаўся старшыня праўлення футбольнага клуба Андрэй Капскі. Гаворка ішла на тэму магчымага прызначэння. Адбылося гэта ў аўторак, а ў сераду галоўны трэнер Аляксандр Міхайлаў падаў у адстаўку. Да бліжэйшага матчу каманду рыхтуе старшы трэнер Сяргей Зяневіч.

Крывушэнку 58 гадоў. Ён працаваў з БАТЭ ў 2005-2007 гадах. Яго змяніў Віктар Ганчарэнка, які і прывёў каманду да яе зорнага часу. Ігар Крывушэнка быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі (2017-2019), працаваў з мінскім "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ".

Чуткі пра магчымае вяртанне Крывушэнкі ў БАТЭ былі яшчэ ў пачатку 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.