Вы тут

Галоўны трэнер БАТЭ: з людзьмі салідарны

Віталь Жукоўскі (на заднім плане) падчас матчу за Суперкубак / БЕЛТА

Галоўны трэнер БАТЭ Віталь Жукоўскі на YouTube-канале "ЧестнОК" пракаментаваў байкот фанатаў дзясятка беларускіх клубаў (у тым ліку і барысаўчан) матчаў з-за палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. "З людзьмі салідарны, гэта іх выбар, — кажа Жукоўскі. — Яны прынялі рашэнне, значыць, палічылі, што так трэба".

Трэнер шкадуе, што каманда цяпер не мае падтрымкі сваіх фанатаў на стадыёне. Напярэдадні, БАТЭ прайграў па пенальці матч за Суперкубак Беларусі салігорскаму "Шахцёру".

Як вядома, сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны нямала футбольных фанатаў, якіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў вулічных пратэстах жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.