Вы тут

Галоўны санітарны лекар сказаў, калі ў Беларусь прыйдзе трэцяя хваля COVID-19

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

Трэцюю хвалю COVID-19 у Беларусі чакаюць не раней за лета. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

"Мы не застрахаваныя ад трэцяй, чацвёртай хвалі. Час пакажа. Але пакуль трэцяя хваля да лета гэтага года не прагназуецца", — цытуе інфармагенцтва "Мінск-Навіны" ягоныя словы.

Тарасенка заявіў, што цяпер адзначаецца сезонны рост колькасці вострых рэспіраторных захворванняў. На іх фоне ў сакавіку можа адбыцца і рост захворвання на караравірусную інфекцыю. Але гэтая хваля будзе не такой значнай, як у снежні 2020 года.

Пры гэтым санітарны лекар падкрэсліў, што ў Беларусі не зафіксаваныя новыя штамы каранавіруса, заўважаныя ў іншых краінах. "Цыркулююць вірусы, якія першапачаткова зарэгістраваныя пры першай хвалі, — італьянскі, іранскі і ўжо свае ўласныя", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.