Галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава дала першае "інтэрв'ю" з-за кратаў

Галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава дала першае "інтэрв'ю" з-за кратаў

Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава дала ў лістах першае "інтэрв'ю" з-за кратаў.

Яна распавядае пра побыт у ІЧУ, пра свае ўражанні ад СІЗА на вуліцы Валадарскага.

"Першае, што я падумала, калі мы сюды патрапілі, што мая бабуля падчас акупацыі сядзела тут, у сутарэннях на Валадарцы. І калі нас вядуць на шпацыр па скляпеністых сутарэннях, я ўспамінаю яе апавяданні і думаю: ці не той гэта склеп? Яна цудам пазбегла смерці, яе павінны былі расстраляць. Потым яе пагналі ў палон. Але яна вярнулася дадому, і мы вернемся. Самае цяжкае — адсутнасць інфармацыі, сувязі з роднымі людзьмі. Сын без мяне адзначыў 15-годдзе, а дачка правяла без мяне выпускны і будзе паступаць ва ўніверсітэт", — піша Золатава.

Па яе словах, камера падобная да купэ цягніка, але на другім ярусе можна стаяць на поўны рост і рабіць зарадку.

Журналістка дадае, што не ведае поўнай карціны таго, што адбываецца пасля разгрому парталу: "Але TUT.BY нікуды не дзенецца. Цяперашняя сітуацыя для мяне — часовае з'ява. Разгром робіць яшчэ больш відавочным, што ідзе татальная зачыстка інфармацыйнай прасторы. Для ўладаў наш рэсурс — костка ў горле. Але тое, што TUT.BY заблакаваны, не азначае, што ўсе пойдуць глядзець БТ".

Марыну Золатаву, як і яшчэ 14 чалавек, звязаных з "Тут Бай Медыя", вінавацяць ва ўхіленні ад уплаты падаткаў. Большасць з іх знаходзяцца пад вартай, два чалавекі — пад хатнім арыштам. З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі