Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны трапіў на вокладку часопіса Time

Валерый Залужны / Reuters

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны трапіў на вокладку часопіса Time. Яму прысвечаны вялікі матэрыял. Выданне адзначае, што кіраўніцтва Залужнага дазволіла ўкраінскаму войску адаптавацца да дзеянняў супраць расійскай арміі. У выніку Украіна завалодала ініцыятывай.

"У Залужнага ў вайне заўважная роля, — піша Time. — Ён быў часткай украінскага камандавання, якое выдаткавала гады на пераўтварэнне Узброеных сіл краіны з нязграбнай савецкай мадэлі ў сучасную баявую сілу. Загартаваны гадамі бітваў з Расіяй на ўсходнім фронце, ён быў адным з прадстаўнікоў новага пакалення ўкраінскіх лідараў, якія навучыліся быць гнуткімі і дэлегаваць рашэнні камандзірам на месцах".

Валерыю Залужнаму 49 гадоў. Ён камандуе Узброенымі сіламі Украіны з ліпеня 2021-га. Званне генерала атрымаў сёлета.

time.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.