Галоўнага рэдактара Hrodna.life аштрафавалі на 12 тысяч рублёў

Галоўнага рэдактара Hrodna.life аштрафавалі на 12 тысяч рублёў

Галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў на 12 тысяч рублёў, яго ноўтбук канфіскавалі. Суддзя — Наталля Козел. Шота збіраецца абскардзіць рашэнне суда.

Галоўнага рэдактара пакаралі "за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". У судзе было заяўлена, што Аляксей Шота размясціў некалькі матэрыялаў, у якіх былі спасылкі ці лагатып тг-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Але адбылося гэта вясной-летам 2020-га, калі згаданы канал яшчэ не трапіў у спісы "эстрэмісцкіх". Калі ж такое рашэнне было прынята, Шота на сайце выдаліў усе матэрыялы са згадкамі пра яго, якія змог знайсці.

Рэдакцыя Hrodna.life паведамляе, што штраф не паўплывае на яе працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі