Галоўнага інжынера "Мілкавіты" затрымалі за "фінансаванне экстрэмістаў"

Аляксандр Стругальскі / t.me/viasna96

Сілавікі затрымалі 45-гадовага гамельчука Аляксандра Стругальскага, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Гэта галоўны інжынер завода ААТ "Мілкавіта".

У сваім тг-канале сілавікі зааявілі, што Стругальскі "спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму", а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.

На яго плануюць пачаць крымінальную справу паводле арт.361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.