Галоўчанка: санкцыі заблакавалі беларускі экспарт на $16-18 мільярдаў у год

Галоўчанка: санкцыі заблакавалі беларускі экспарт на $16-18 мільярдаў у год

Санкцыі супраць беларускага рэжыму заблакавалі экспарт на 16-18 мільярдаў долараў у год. Такія лічбы назваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка

"Праз санкцыі апынуўся заблакаваным практычна ўвесь экспарт Беларусі ў ЕС і Паўночную Амерыку. Гэта, умоўна кажучы, сума, якая складае каля $16-18 мільярдаў. Натуральна, мы не можам страціць гэты экспарт", — заявіў чыноўнік у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". 

Ён паставіў задачу пераарыентаваць экспарт на азіяцкі і афрыканскі рынкі, а таксама на Блізкі Усход. 

Па звестках Белстата, летась экспарт беларускіх тавараў і паслуг склаў крыху больш за 49 мільярдаў долараў. Атрымліваецца, што сума заблакаванага экспарту складае 32-36% ад леташніх аб'ёмаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі