Галоўчанка распавёў аб адным з "першых галаўных боляў" ўрада Беларусі

У Беларусі прыадпусцілі цэны на цукар / vgr.by
У Беларусі прыадпусцілі цэны на цукар / vgr.by

Інфляцыя стала "адным з першых галаўных боляў" урада, прызнаўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён нагадаў, што кошты растуць ва ўсім свеце, і на гэтым фоне, на яго думку, "мы выглядаем вельмі прыстойна".

І ўсё-ткі замарожваць цэны ўрад не будзе.

"Мы іх стрымліваем, вядома. Калі б не ўжываліся меры, то сітуацыя з інфляцыяй была б значна складаней", — сказаў Галоўчанка. Паводле яго слоў, гандаль і вытворцы незадаволеныя гэтымі мерамі, але "на першае месца мы ставім інтарэсы беларускіх грамадзян". Таму, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы ад росту коштаў, "мы стараемся і рэалізоўваем праграму росту рэальных даходаў насельніцтва", сказаў прэм'ер.

На днях у Беларусі, да прыкладу, сур'ёзна падаражэў цукар — да 2,5 рублёў. Пазней у "Белдзяржхарчпраме" пацвердзілі, што кошты паднялі адразу на 60 капеек за кілаграм. Гэта зроблена, каб абараніць унутраны рынак, патлумачылі ў ведамстве. Нагадаем, цукар знаходзіцца ў спісе сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі