Вы тут

Галоўчанка — Мішусціну: маюцца пытанні, па якіх пакуль не дасягнуты кансэнсус

Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка / БЕЛТА

Прэм'еры Беларусі і Расіі ў пятніцу абмеркавалі ў Мінску пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі краін. Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ён "у высокай ступені гатоўнасці". Паводле яго слоў, эксперты з Беларусі і Расіі выпрацавалі "прапановы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі".

"Гэты пакет фармальна мае высокую ступень гатоўнасці,цытуе словы Галоўчанкі ўрадавая прэс-служба. — Але маюцца пытанні, па якіх пакуль не дасягнуты кансэнсус у сутнасным плане".

Што ж гэта за пытанні? Яны "маюць практычную значнасць для выраўноўвання ўмоў гаспадарання нашых эканамічных агентаў". Беларускі прэм'ер называе згаданыя пытанні "складанымі" і "адчувальнымі". "Не знайшоўшы развязак па іх, мы не зможам выбудаваць па-сапраўднаму саюзную эканоміку і рэальны інтэграцыйны праект", — дадаў ён.

16 красавіка Міхаіл Мішусцін сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні анансаваў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве, верагодна, 22 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.