Галадаючая студэнтка медуніверсітэта: "У сям'і Лосіка павінен быць бацька і муж”

Галадаючая студэнтка медуніверсітэта: "У сям'і Лосіка павінен быць бацька і муж”

Пяцікурсніца лячэбнага факультэта БДМУ Маргарыта Трафімовіч галадае трэці дзень на знак салідарнасці з сям'ёй палітвязня-блогера Ігара Лосіка.

"Мая мэта — захаваць здароўе і жыццё Ігара, бо гэта найважнейшыя каштоўнасці, — тлумачыць дзяўчына сваю пазіцыю ў каментары Еўрарадыё. — Галадоўку я ўспрымаю як спосаб змяніць рашэнне Лосіка, а менавіта — спыніць галадоўку, якую ён працягвае ўжо 38 дзён, што можа прывесці да смяротнага выніку. Лічу, што ў сям'і Лосіка павінен быць бацька і муж".

Дзяўчына кажа, што бацькі і сябры паважаюць яе выбар. Ва ўніверсітэце ведаюць пра галадоўку студэнткі, ніякіх дысцыплінарных спагнанняў пакуль не было.

“Адміністрацыя ўніверсітэта звязвалася са мной з нагоды майго здароўя, выказала занепакоенасць і прапанавала дапамогу, — працягвае Маргарыта. — Рашэнне з'яўляецца сублімацыяй маіх унутраных перажыванняў за жыццё чалавека. Я магу казаць толькі за сябе і нікога не заклікаю здзейсніць такі ўчынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі