Вы тут

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку складала 16,8%

Інфляцыя застаецца адной з галоўных праблем урада / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведамляе, што гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку 2022-га складала ўжо 16,8% (у сакавіку — 15,9%). Цэны на харчаванне ў нашай краіне за год выраслі на 19%, на нехарчовыя тавары — на 18,6%, на паслугі — на 10,7%.

Месячная інфляцыя ў красавіку замарудзілася, яна складала 1,6% (у сакавіку — 6,1%). Цэны на харчаванне за месяц выраслі на 3,9%, на нехарчовыя тавары — на 0,7%.

З пачатку 2022 года (у студзені-красавіку) інфляцыя ў Беларусі склала 11,1%.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прызнае, што на гэтым этапе інфляцыя застаецца адной з галоўных праблем урада. У канцы красавіка было заяўлена, што ён перагледзіць прагноз па інфляцыі на 2022 год, але публікаваць яго не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.